Сардэчна запрашаем


Мы рады вітаць вас на сайце Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства было створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1994 года № 122 “Аб змяненні структуры цэнтральных органаў кіравання Рэспублікі Беларусь» на базе Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях.

У цяперашні час міністэрства ўзначальвае Уцюпін Павел Уладзіміравіч. Яго папярэднікамі на гэтай пасадзе раней з’яўляліся: Віталій Міхайлавіч Воўк , Дзмітрый Сцяпанавіч Кацярыніч, Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч, Анатоль Максімавіч Русецкі, Анатоль Дзмітрыевіч Харлап, Уладзімір Іванавіч Куранкоў.

У падпарадкаванні Міністэрства прамысловасці знаходзяцца арганізацыі машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, металургічнай, станкабудаўнічай, інструментальнай, радыётэхнічнай, электроннай, прыборабудаўнічай, электратэхнічнай, оптыка-механічнай прамысловасці. У іх ліку – холдынгі, вытворчыя аб’яднанні, акцыянерныя таварыствы, установы адукацыі.

На сайце Міністэрства прамысловасці ў раздзеле «Навіны» вы знойдзеце інфармацыю аб вытворчых і навукова-тэхнічных дасягненнях падведамных прадпрыемстваў, у «Інтэрнэт-кірмашы» – выпускаемай імі прадукцыі, «Інвестыцыйных прапановах» – інвестыцыйных праектах. Раздзел «Аўкцыён нерухомасці» змяшчае падрабязныя звесткі пра невыкарыстоўваемых аб’ектах рэспубліканскай уласнасці, прызначаных для продажу або здачы ў арэнду. «Нарматыўная база» прапануе наведвальнікам сайта азнаёміцца з нарматыўнымі прававымі актамі, прынятымі Міністэрствам прамысловасці. Рубрыка «Прыёмная» дазваляе даведацца аб графіку прыёму грамадзян кіраўніцтвам міністэрства.

Сайт Міністэрства прамысловасці пастаянна ўдасканальваецца, дапаўняецца новымі раздзеламі. Будзем ўдзячныя за канструктыўныя прапановы аб паляпшэнні яго працы.

У сваёй дзейнасці міністэрства кіруецца палажэннем аб Міністэрстве прамысловасці Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 980 «Пытанні Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

Webber создание сайтов