Должность: намеснік Міністра
Нарадзіўся 2 верасня 1975 года ў г. Жодзіна.
Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча №149 па спецыяльнасці “Станочнік шырокага профілю 4-га разраду, аператар станкоў 3-га разраду” (г. Жодзіна); Беларусскую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію па спецыяльнасці “Металазнаўства, тэхналогія тэрмічнай апрацоўкі металаў” (г. Мінск), дзе прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне вытворчасцю”; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай”, “Дзяржаўнае кіраванне і права”.
Працоўны шлях пачаў на Беларусскім аўтамабільным заводзе ў 1993 годзе аператарам станкоў з праграмным кіраваннем. Пасля сканчэння Беларусскай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі працаваў: інжэнерам-тэхнолагам службы галоўнага тэхнолага, старэйшым майстрам, намеснікам кіраўніка тэрмагальванічнага цэху.
У 2006 годзе прызначаны кіраўніком цэха гідратрансмісій. З 2010 па 2012 – намеснік генеральнага дырэктара па якасці ААТ “Беларускі аўтамабільны завод”.
З 2012 па 2015 – старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту і сувязі.
З 2015 па 2018 – намеснік старшыні Магілеўскага аблвыканкама (курыраваў пытанні развіцця прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу вобласці і яго эфектыўнасці), якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, навуковай, навукова-тэхнічнай і іннавацыйнай дзейнасці,інтэлектуальнай ўласнасці, стандартызацыі).
У лютым 2018 года абраны старшыней Магілеўскага абласнога Савета дэпутатаў.
З 4 лютага 2020 г. – намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.