Нарадзіўся 29 снежня 1975 года ў г. Мінску. У 1997 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці “радыётэхніка”, а ў 2005 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “правазнаўства”.
У перыяд з 1997 па 2006 год прайшоў працоўны шлях ад інжынера да намесніка генеральнага дырэктара па навуцы Прыватнага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства “ІНСТЫТУТ ЛІЧБАВАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ ГАРЫЗОНТ”.
У 2006 – 2013 гадах займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “ГАРЫЗОНТ”.
З 2013 па 2017 год займаў пасаду генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Віцязь”.
З сакавіка 2017 года – намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Республікі Беларусь ад 26 студзеня 2019 года №912 Сяргей Гунько прызначаны першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.