УЦЮПІН Павел Уладзіміравіч


Нарадзіўся 17 снежня 1976 года ў вёсцы Папоўка Харольскага раёна Прыморскага краю РСФСР.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (эканаміст, магістр эканамічных навук), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне міжнародных адносін).

Працаваў намеснікам дырэктара па знешнеэканамічных сувязях малога прадпрыемства «Дубль В», начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў вытворча-камерцыйнай фірмы «УТВ», эканамістам планава-эканамічнага аддзела сумеснага прадпрыемства «Фрэбор» у горадзе Барысаве. Пасля заканчэння аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта працаваў саветнікам, галоўным саветнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З 2006 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛШЫНА».

Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад Магілёўскай вобласці.

З лістапада 2011 г. па студзень 2017 г. – намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2017 г. па жнівень 2018 г. – намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 337 ад 18 жніўня 2018 г. прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Webber создание сайтов